Кабинет белорусского языка и литературы

Кабінет беларускай мовы

і літаратуры

Загадчык кабінета беларускай мовы і літаратуры

Гуль Жанна Мікалаеўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

ГульАгульныя звесткі:

Адукацыя: Вышэйшая, БДУ, 1993 г.

Спецыяльнасць: Беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура

Кваліфікацыя: Філолаг, выкладчык беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры

 

 

 

 

Настаўніку беларускай мовы і літаратуры

Спіс папак

1

Нарматыўнае прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры

2

Навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу

3

Новая рэдакцыя Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі

4

Тэсты для тэматычнага і выніковага кантролю 5 клас

5

Тэсты для тэматычнага і выніковага кантролю 6 клас

6

Тэсты для тэматычнага і выніковага кантролю 7 клас

7

Тэсты для тэматычнага і выніковага кантролю 8 клас

8

Тэсты для тэматычнага і выніковага кантролю 9 клас

9

Распрацоўкі ўрокаў па беларускай мове ў 5 класе

10

Распрацоўкі ўрокаў па беларускай мове ў 6 класе

11

Распрацоўкі ўрокаў па беларускай мове ў 7 класе

12

Распрацоўкі ўрокаў па беларускай мове ў 8 класе

13

Распрацоўкі ўрокаў па беларускай мове ў 9 класе

14

Распрацоўкі ўрокаў па беларускай літаратуры

15

Рознаўзроўневыя заданні па беларускай літаратуры

16

Работа з вучнямі, матываванымі да вучобы і высокім узроўнем вучэбных дасягненняў

17

Пазакласная работа па беларускай мове

18

Пазакласная работа па беларускай літаратуры

19

Выхаваўчая работа

20

Сямейная педагогіка

21

Прафарыентацыя

22

Партфоліа

23

Работа па самаадукацыі

24

Анталогія беларускіх псеўданімаў

свернуть

Урок беларускай літаратуры ў 9 класе

Тэма: Канстанцін Вераніцын. Паэма “Тарас на Парнасе”
развернуть

Мэта: Шляхам аналізу тэксту падвесці да разумення паэмы як твора на літаратурную тэму, у якім аўтар сцвярджае ідэю народнасці літаратуры; падвесці да разумення рэалістычнага і сімвалічнага аспектаў вобраза Тараса; акцэнтаваць увагу на этнаграфічнай каштоўнасці твора, яго лексічным багацці; выхоўваць пачуццё цікавасці і павагі да літаратурнай і этнаграфічнай спадчыны свайго народа

 І. Арганізацыйны этап

Уступнае слова настаўніка

     Добры настрой – гэта палова поспеху ў любой справе. Таму пачнем наш урок вясѐлай полькай-скакухай. (Гучыць музычны запіс).

ІІ. Праверка дамашняга задання

(Вучням прапануецца выканаць тэст па змесце паэмы “Тарас на Парнасе”, правесці ўзаемаправерку па ключы).

Варыянт 1

А 1. Галоўны герой служыў у пана:

1) цівуном 2) аканомам 3) палясоўшчыкам 4) сакратаром

А2. З якім рэлігійным святам супаў пачатак неверагодных прыгод Тараса?

 1) Пятра і Паўла 2) Кузьмы-Дзям’яна 3) Іллі 4) Яна

А3. З легкасцю павы на Парнас прайшлі рускія пісьменнікі:

1) Крылоў 2) Пушкін 3) Гогаль 4) Лермантаў

А4. Узлезшы на Парнас, Тарас убачыў:

1) царскі палац 2) сялянскую хатку 3) замкавыя разваліны 4) панскі двор

А5. Якім танцам здзівіў Тарас багоў?

1) скакухай 2) лязгінкай 3) гапаком 4) крыжачком

Варыянт 2

А1. Найбольшую сімпатыю і павагу сярод насельнікаў Парнаса ў Тараса выклікала:

1) Венера 2) Геба 3) Німфа 4) Веста

А2. Якімі стравамі частаваліся на Парнасе?

 1) крупеня на малацэ 2) кулеш са скваркамі 3) бліны аўсяны 4) смажаная гусяціна

А3. Хто з багоў перабраў гарэлкі, што “носам чуць зямлю не рыў”?

1) Юпітэр 2) Марс 3) Зеўс 4) Бах

А4. Якая з тагачасных газет успамінаецца ў паэме?

1) “Мінскі лісток” 2) “Северная пчела” 3) “Мужыцкая праўда ”4) “Наша ніва”

А5. Пра каго ў паэме сказана:

Чырвона, тоўста, круглаліца. І вочы, як на калясе…

1) Гебу 3) Весту 2) Наяду 4) Венеру

Ключ: Варыянт 1. А1-2, А2-3, А3-2,3,4, А4-4, А5-1.

            Варыянт2. А1-3, А2-1,2,3, А3-2, А4-3, А5-4.

 (Пасля ўзаемаправеркі настаўнік пры неабходнасці праводзіць карэкцыю ведаў)

ІІІ. Паведамленне тэмы ўрока, фармуліроўка мэт

Н а с т а ў н і к.  Чаму менавіта польку-скакуху я прапанавала вам паслухаць? Ці звязана гэта нейкім чынам з тэмай нашага ўрока? (Галоўны герой паэмы Тарас здзівіў парнаскіх багоў менавіта шыкоўнай полькай-скакухай)

ІV. Праца па тэме ўрока.

Работа ў групах

1 група. Карыстаючыся падручнікам, падрыхтуйце разгорнуты адказ на пытанне “Праблема аўтарства паэмы “Тарас на Парнасе” . Літаратурнае жыццѐ твора” ў форме інтэрв’ю з літаратуразнаўцам.

2 група. Падрыхтуйце тэзіснае паведамленне “ Тэма літаратурна-грамадскай барацьбы 40-50 гг. 19 ст. у паэме “Тарас на Парнасе” на аснове артыкула У.А. Сенькавец “Літаратурна-грамадская барацьба 40-50 гг. 19 ст. у рускай літаратуры” (артыкул прыкладаецца).

3 група. Працуючы са зместам паэмы, падрыхтуйце цытатную характарыстыку галоўнага героя па прапанаванай схеме. Падрыхтуйце яе выразнае чытанне.

Тарас – лепшы прадстаўнік свайго народа

(цытатная характарыстыка)

Паэма- твор глыбока нацыянальны. І робіць яго такім вобраз беларускага селяніна Тараса. Гэта чалавек сумленны ў адносінах да даручаных абавязкаў: Чуць золак-стрэльбу ен за плечы,

Заткне сякеру за паяс, -

Заўседы ходзіць бор сцярэгчы

І птушак біць з ружжа Тарас.

 У пачатку паэмы ен паўстае перад чытачом пакорным, ціхім, прыслужлівым: ………………………………………….

Ен натуральны, без жадання прыпісаць сабе неўласцівыя рысы: …………………………………………..

Герой цікаўны, дапытлівы: …………………………………………

Умее тактоўна, з пачуццем уласнай годнасці трымаць сябе ў кампаніі: ……………………………………………

Яму ўласцівы народны гумар: ……………………………………………

Тарас умее бачыць прыгожае і захапляецца ім: …………………………………………..

Герой вельмі таленавіты: …………………………………………..

Вобраз Тараса –доказ таго, што беларуская літаратура павінна заняць дастойнае месца на літаратурным Алімпе.

  1. Фізкультхвілінка

VІ. Дэманстрацыя і абарона пректаў

 Н а с т а ў н і к.

     Вучні, перш чым вы прыступіце да абароны сваіх праектаў, я прапаноўваю вам віктарыну. Адказы на яе пытанні, я спадзяюся, мы знойдзем у вашых выступленнях. (Вучні абараняюць праекты, задаюць пытанні, настаўнік пры неабходнасці ўносіць карэктывы)

VІІ. Замацаванне атрыманых ведаў па пытаннях віктарыны

Віктарына

1.Дзе і калі паэма “Тарас на Парнасе” была ўпершыню надрукавана?

2.Каго гісторыкі літаратуры ў розныя часы называлі магчымымі аўтарамі твора?

3.Супрацьстаянне якіх двух накірункаў у рускай літаратуры сярэдзіны 19 ст. адлюстравана ў паэме? Якімі персанажамі твора гэта падкрэсліваецца? 4.Дакажыце, што паэма “Тарас на Парнасе” напісана паводле прынцыпаў народнасці літаратуры

  1. Які ідэйны змест твора? Суаднясіце ідэю паэмы з яе назвай.

6.Як называецца літаратурны прыем парадзіравання высокага праз нізкае? З якой мэтай ен выкарыстаны ў паэме?

7.Якімі рысамі характару надзелены галоўны герой?

8.Якія з гэтых рысаў можна назваць тыповымі, а якія індывідуальнымі?

VІІІ. Творчасць

Варыянты творчых заданняў:

  1. Міні-сачыненне “Чаму Генадзь Кісялѐў назваў паэму “Тарас на Парнасе” “першай літаратурнай любоўю Беларусі”?
  2. Дайце сваѐ вершаванае апісанне Венеры, захоўваючы паэтычны стыль паэмы.
  3. Падрыхтуйце графічную ілюстрацыю да паэмы, падпішыце радкамі з твора.

 ІX. Прэзентацыя творчых работ.

  1. Абагульненне па пытаннях
  2. Якая пазіцыя аўтара ў творы?
  3. Асноўная думка паэмы?

XІ. Рэфлексія

  1. Згадайце пачатак урока і мэты, якія вы ставілі перад сабой. Што вы рабілі на ўроку, каб іх дасягнуць?
  2. Што і чаму вам хацелася б змяніць у сваѐй працы?

XІІ. Падвядзенне вынікаў, выстаўленне адзнак, іх абгрунтаванне.

XІІІ. Дамашняе заданне

  1. (Абавязковае) Вывучыце ўрывак з паэмы на памяць (на выбар).
  2. (Дадатковае, па жаданні) Складзіце паводле паэмы слоўнік нацыянальных беларускіх страў.
свернуть

Тэма ўрока:Правапіс вялікай і малой літары

Мэта: дапамагчы вучням сістэматызаваць і паглыбіць веды аб правапісе малой і вялікай літар;

удасканальваць уменні і навыкі правапісу малой і вялікай літар; знаходзіць і выпраўляць маўленчыя недахопы і парушэнні арфаграфічных нормаў літаратурнай мовы ў чужым і ўласным маўленні, устанаўліваць прычыны парушэння нормаў; пашырыць слоўнікавы запас вучняў;

падтрымліваць у іх цікавасць да роднага слова; вучыць жыць згодна з прыказкай "Слухаць добрай рады не шкодзіць".

 

Ход урока

I.Псіхалагчны настрой.

Растлумачце прыказкі. Якую з іх вы возьмеце з сабою на ўрок? Чаму?

Слухаць добрай рады не шкодзіць.

Сляпому і ліхтар не паможа.

Як навучышся, так і ведаць будзеш.

  1. Праверка дамашняга задання.

Памылка Памылкоўна. На дошцы напісана:

ВАСЕМНАДЦАТОЕ СЬНЕЖНЯ

КЛАССНАЯ РАБОТА

ПРАВОПІС ВЯЛІКАЙ І МАЛОЙ ЛІТАР

- Хто хоча пабыць у якасці мовазнаўцы і выправіць памылкі і растлумачыць арфаграмы?

III. Паведамленне тэмы і мэт урока.

Скажыце, калі ласка, тэма для нас поўнасцю новая?

-А якія задачы мы будзем з вамі вырашаць?

IV.Актуалізацыя ведаў па асноўных пытаннях вывучанага (мовазнаўчы шлях да атэстата аб сярэдняй адукацыі).

Прыступка першая. Слова дэкламатарам і даследчыкам мовы .

  1. - Прачытайце верш Змітрака Марозава са зборніка "Сталасць думкі, маладосць душы". ВЫЗНАЧЦЕ ЯГО АСНОЎНУЮ ДУМКУ.

Аляксандры, Марылі, Домны -

Сінь вачэй і пяшчота рук.

Беларусі маёй мадонны,

Мовай вольнаю гавару.

Цемрай ночы вам зрок калолі,

 

Не хапала вам днём святла,

Ды ніколі ў жыццёвым полі

Вы не сеялі зла.

Падраслі непрыкметна ўнукі,

Кожны ў хаце жаданы госць...

Я цалую бабулі рукі -

Пазірае мне ў твар маладосць.

- Растлумачце правапіс вялікай літары ў словах " Аляксандры, Марылі, Домны".

 

  1. Устанавіце адпаведнасць паміж уласнымі назвамі і тлумачэннямі іх напісання.

1) прозвішчы;

2) імёны;

3) імёны па бацьку;

4) клічкі жывёл, птушак і інш;

5) прозвішчы, імёны ў множным ліку, калі яны выступаюць як назвы роду, групы, асоб;

6) прозвішчы, імёны ў множным ліку, калі яны ўжываюцца ў значэнні агульнай назвы.

А) Заслонавы;

Б)браты Гарэцкія, род Сапегаў;

В) Алена;

Г) Свідуновіч;

Д) Аркадзьевіч;

Е) Пушок.

 

  1. Работа з прозвішчамі і псеўданімамі. Даследчыкі біяграфій нашых паэтаў і пісьменнікаў.

Цішка Гартны – Зміцер Хведаравіч Жылуновіч

Ядвігін Ш. – Антон Іванавіч Лявіцкі

Янка Купала – Іван Дамінікавіч Луцэвіч

Янка Лучына – Іван Люцыянавіч Неслухоўскі

Якуб Колас – Кастусь (Канстанцін) Міхайлавіч Міцкевіч

Цётка – Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч

Гаўрыла з Полацка – Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч

Максім Танк – Яўген Іванавіч Скурко

Кандрат Крапіва – Кандрат Кандратавіч Атраховіч

Янка Маўр – Іван Міхайлавіч Фёдараў

Кузьма Чорны – Мікалай Карлавіч Раманоўскі

Адам Глобус – Уладзімір Вячаслававіч Адамчык

Язэп Пушча – Іосіф Паўлавіч Плашчынскі

Змітрок Бядуля – Самуіл Яфімавіч Плаўнік

Максім Лужанін – Аляксандр Амвросьевіч Каратай

Мацей Бурачок – Францішак Бенядзі́кт Багушэвіч

Сымон Рэўка з-пад Барысава - Францішак Бенядзі́кт Багушэвіч

 

 

 

 

Прыступка другая.

  1. Чацвёртае лішняе.
  2. Венера

2)мыс Добрай Надзеі;

3) Вялікае Княства Літоўскае;

4) донжуаны.

Але! Калі групы слоў, якія ўжываюцца ў значэнні агульнай назвы, перадаюць пагардлівыя, зневажальныя адносіны, то пішуцца з малой літары: тулягіны, гарлахвацкія,кручковы, пісулькіны

 

  1. Хвіліна кемлівасці.

Тэст.

Адзначце правільныя напісанні.

  1. Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь.
  2. Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт.
  3. Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.
  4. Парэцкі Сельсавет. (Няправільнав напісанне.)

Для даведкі (напісана на картцы). 3 вялікай літары пішуцца ўсе словы ў найменнях вышэйшых органаў заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады (Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь), першае слова ў найменнях рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый(Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь), простыя і састаўныя ўласныя назвы ў складзе ўласных найменняў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый (Дзяржаўны літаратурны мемарыяльны музей Якуба Коласа), слова Савет у значэнні органа ўлады, словы Дом, Палац у пачатку наймення ўстановы (але:Лядовы палац, дом адпачынку, сельсавет), словы або спалучэнні слоў, якія з'яўляюцца афіцыйнымі назвамі асобы на вышэйшых дзяржаўных і рэлігійных пасадах (Папа Рымскі).

 

 

 

Прыступка трэцяя.

  1. Фізкультхвілінка.
  2. Відэаролік “Гаворым па-беларуску”. Значэнне фразеалагізма “фількава грамата”.
  3.  

Тэст.

Адзначце выпадкі, у якіх пішацца вялікая літара:

  1. (П, п)етрусёва сястра;
  2. (Г, г)ордзіеў вузел (не пішацца);
  3. (К, к)оласаўскі тыдзень;
  4. (П, п)ушкоў нашыйнік.

Для даведкі (напісана на картцы). Пішуцца з вялікай літары прыметнікі ва ўласных назвах, калі яны паказваюць прыналежнасць (утвораны пры дапамозе суфіксаў -ев- (-ёв-, -ёў-), -ов- (ав-, -оў), -ін- (-ын) ад уласных імён, мянушак, клічак жывёл) або ўваходзяць у склад сінанімічных назваў са словамі «імя», «памяці»: Міколкаў сшы- так, Шарыкава міска, Коласаўскія чытанні (чытанні, прысвечаныя памяці Якуба Коласа), але: коласаўскія мясціны, купалаўскія персанажы, нёманскія краявіды, крымскія курорты, а таксама прыметнікі, утвораныя ад асабовых назваў, якія ўжываюцца ў складзе ўстойлівых спалучэнняў або ў складзе агуль- ных назваў: варашылаўскі стралок, ахілесава пята, пушкінская страфа.

 

 

 

 

 

 

  1. Карэктары. Знайдзі памылкі
  2. У слове "авіатар" у сярэдзіне пішам а.
  3. У слове "бухгалтар" на канцы пішам а.
  4. У слове "бібліатэкар" у сярэдзіне пішам а.
  5. У слове "інжынер" пішам ы.

 

  1. У слове "авіатар" у сярэдзіне пішам а.
  2. У слове "бухгалтар" на канцы пішам а.
  3. У слове " бібліатэкар" " у сярэдзіне пішам а.
  4. У слове "інжынер" пішам ы.

 

  1. Работа з вершам .

Прачытайце верш Петруся Глебкі (са збор- ніка «Сямнаццаць песень») з адпаведнай інтанацыяй.

Не заныю, не заплачу, Я да ласкі не прывык... Да мяне раптоўна, бачу, Падыходзіць паштавік.

Ён вымае мне са скрынкі Шоўкам вышыты кісет, Дзве квадратныя хусцінкі I малюсенькі пакет.

Незнаёмаю рукою Там напісана ўгары: «Беларускаму герою Ад сяброўкі і сястры».

  • Падбярыце сінонім да аўтарскага слова «паштавік».
  • Як напішам слова «герой»? А як напішам «Герой Беларусі»?

Для даведкі (напісана на картцы). 3 вялікай літары пішуцца ўсе словы ў назвах дзяржаўных і нацыянальных, ваенных і культурных рэліквій (Крыж Ефрасінні Полацкай, Помнік Перамогі), усе словы ў поўных назвах ордэнаў, медалёў (акрамя слоў «ордэн», «медаль», «ступень»): ордэн Славы

 

 

 

Прыступка чацвёртая.

  1. Слова даследчыкам, якія раскажуць пра медаль "За працоўныя заслугі" і таксама пазнаёмяць нас з тым, каму і за што прысуджаецца званне "Герой Беларусі".
  2. Самастойная работа.

а)Пісьменнікі.Выкарыстоўваючы словы, якія ў нас былі на папярэдніх уроках і называлі прафесіі, напісаць пра сваю будучую прафесію, але так, каб у вашым тэксце быў адзін хоць назоўнік, што пішацца з вялікай літары.

б) Перакладчыкі.

Перакладчыкі. Запішыце па-беларуску.

День (П, п)обеды, (В, в)орфоломеевская ночь, (Р, р)ождество, (Д, д)ень знаннй, (Т, т)атьянин день, (В, в)осьмое марта, (Н, н)овый год, (Ю, ю)рьев день, (Д, д)ень защитников (0, о)течества м (В, в)ооружённых (С, с)мл (Р, р)еспублнкн (Б, б)еларусь, (Д, д)ень (В, в)сенародной (П, п)амятк (Ж, ж)ертв (В, в)елнкой (0, о)течественной (В, в) ойны, (Д, д)ень (Н, н)езавнсммостм, (П, п)раздник (Т, т)руда.

 

 

в) Літаратуразнаўцы. Даследаваць гісторыю слова БОНДАР.

  1. Прыступка пятая.
  2. Падвядзенне вынікаў урока.

Настаўнік. Трэба знаць, што сказаць.Так гучыць мудрая народная прыказкі. Думаю,вы ведаеце, што сказаць, неўзабаве правільна адкажаце на пытанні да тэмы «Правапіс малой і вялікай літар».

  • Якія назвы пішуцца з вялікай літары?
  • Якія назвы складаюць выключэнне з гэтага правіла?
  1. Рэфлексія.
  • Ці спатрэбяцца вам у далейшым веды, набытыя сёння на ўроку?
  • Якія заданні выклікалі цяжкасці?
  • Над чым яшчэ трэба працаваць? Настаўнік. Яшчэ чатыры прыступкі лесвіцы наблізілі вас да жаданага атэстата аб сярэдняй адукацыі. Будзьце здаровыя!

VII. Заданне на дом. Скласці тэставыя заданні па вывучанай тэме або напісаць сачыненне “Мая будучая прафесія”

 

 

 

 

 

 

 

свернуть

Квэст – гульня для вучняў 5-7 класаў “Беларуска скарбонка”

УРОК-ДОСЛЕД “ПРАВАПІС У І Ў”

Мэта ўрока: узнавіць і замацаваць веды вучняў пра асаблівасці літар у і ў, на

аснове першапачатковых звестак, атрыманых у пачатковай школе, садзейнічаць пашырэнню і паглыбленню ведаў аб правапісе літар у і ў.

Задачы:

стварыць умовы для ўзнаўлення і паглыблення ведаў вучняў пра асаблівасці правапісу літар у і ў;

садзейнічаць развіццю звязнага вуснага і пісьмовага маўлення вучняў, іх аналітычных здольнасцей;

выхоўваць пачуццё адказнасці за вынікі сваёй працы на ўроку, спрыяць спрыяць павышэнню матывацыі да вывучэння роднай мовы.

Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу з элементамі даследчай дзейнасці вучняў

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант

         Уступнае слова настаўніка для стварэння эмацыянальнага настрою вучняў.(Прытча)

         Калісьці даўно-даўно стары індзеец адкрыў свайму ўнуку адну жыццёвую ісціну.

         У кожным чалавеку ідзе барацьба, барацьба гэта вельмі падобная да барацьбы двух ваўкоў. Адзін воўк прадстаўляе зло – зайздрасць, нянавісць, рэўнасць, эгаізм, хлусню… Другі воўк прадстаўляе дабро – мір, каханне, надзею, ісціну, вернасць, дабрыню…

Маленькі індзеец, які быў узрушаны да глыбіні душы словамі дзядулі, задумаўся на некалькі імгненняў, а потым спытаў:

         А які воўк урэшце перамагае?

Стары індзеец ледзьве прыкметна ўсміхнуўся і адказаў:

         Заўсёды перамагае той воўк, якого ты корміш.

Зварот да вучняў:

– Давайце заўсёды ўнутры сябы карміць толькі добрага ваўка, які заўжды будзе перамагаць. Падкажыце, калі ласка,а якім чынам “карміць”?

Вучні:

Сваімі справамі, добрымі ўчынкамі.

ІІ. Праверка дамашняга задання

  1. 1. Тэарытчная размінка. Гульня “Веру ці не веру” (вусна)
  2. У беларускай мове гук [д] пры змякчэнні змяняецца на [дз']?

2 . У беларускай мове гук [т] пры змякчэнні змяняецца на [дз']?

  1. Дзеканнем называецца змяненне гука [д] пры яго змякчэнні на гук [т'] ?

4 Цеканнем называецца змяненне гука [т] пры яго змякчэнні на гук [ц'] ?

5 Пасля [дз'] пішуцца літары а,о, э,у ?

6 Пасля [ц'] пішуцца літары е,ё, ю,я,і ?

  1. 2. Арфаграфічная хвілінка (праца на картках)

         Устаўце прапушчаныя літары д/дз, т / ц

..ішыня (т /ц), ..я..ел (д/дз; т/ц), ..юльпан (т /ц), ..вёрды (т /ц), ..ыялог (д/дз), ..эатр (т /ц), кар..іна (т /ц), ..юбка (д/дз), ..эпо (д/дз), ко..ік (т /ц), ва..яны (д/дз), ..япло (т /ц), ар..ыст (т /ц).

         Вучні мяняюцца карткамі для ўзаемаправеркі. (адказы чытае настаўнік)

         Цішыня, дзяцел, цюльпан, цвёрды, дыялог, тэатр, карціна, дзюбка, дэпо, коцік,вадзяны, цяпло, артыст.

ІІІ. Новая тэма

  1. Тэхналагічны прыём “чытанне з прыпынкамі”.

Казка

         У казачнай краіне галосных жыла літара у, а ў суседняй краіне, краіне зычных, жыла-была літара ў. Жылі яны сабе, жылі, добрасумленна працавалі. Ведалі адна пра адну. Ім казалі, што яны знешне вельмі падобныя. І вось аднойчы…

         -Як вы думаеце, што здарылася аднойчы?

(Вучні прапаноўваюць свае варыянты працягу казкі).

Аднойчы літары сустрэліся, каб пазнаёміцца, пагутарыць, расказаць пра сябе.

Сустрэўшыся, доўга разглядвалі адна адну, а потым…

-Што было потым?

         Яны ўбачылі, што сапраўды вельмі падобныя, але лёс у кожнай свой, у

кожнай сваё жыццё, свая праца, свае абавязкі. У складовае рашыла расказаць

пра сябе…

-Што расказала у складовае?

         У складовае расказала аб тым, што пішацца ў пачатку сказаў, пасля знакаў прыпынку і пасля зычных, у пачатку ўласных назваў, у некаторых

запазычаных словах.

Літару у (у складовае) пішам

У пачатку сказа:У лесе было ціха.

Пасля знакаў прыпынку: школа, у якой вучуся

Пасля зычных: луг

У пачатку ўласных назваў: на Урале

У запазычаных словах, якія

заканчваюцца на –ум, -ус: радыус,страус

У словах з націскным у: аул, баул

На канцы запазычаных слоў не пад націскам: фрау, ток-шоу

         А потым ў нескладовае таксама расказала пра сваё жыццё, пра сваю працу…

-Што ж расказала ў нескладовае пра сябе?

         У нескладовае расказала, што пішацца пасля галосных, калі чаргуецца з гукамі [л], [в ].

Літару ў (ў нескладовае) пішам

Пасля галосных у пачатку

слова:сонца ўзышло

У сярэдзіне слова пасля галосных

перад зычнымі: паўза, саўна,фаўна

Пры чаргаванні [л] з [ў]: чытаў,

думаў; але:палка, памылка, Алжыр

Пры чаргаванні [в] з [ў]: лава –

лаўка, крыві – кроў; але: ва В’етнаме,на рацэ Влтава

Пасля злучка, калі папярэдняе слова

заканчваецца на галосны: хлопцы-

ўмельцы Пасля двукосся, калі папярэдняе

слова заканчваецца на галосны:

часопіс “Бярозка” ўзнагародзіў

пераможцаў; гучнае “ўра”

         Доўга гутарылі сяброўкі, прыводзілі прыклады слоў, дзе яны пішуцца…

-Як вы думаеце, якія словы яны маглі назваць у якасці прыкладаў?

         Час праляцеў хутка, прыйшла пара развітвацца. Сяброўкі рашылі сустракацца. А сустрэчы іх маглі адбывацца толькі тады, калі…

(калі вучні будуць вывучаць тэму правапіс у і ў)

  1. Вучнёўскае паведамленне пра помнік літары Ў

         А ці ведаеце вы, што ў Беларусі ёсць горад, у якім паставілі помнік ў?

(Полацк)

Помнік Ў (расказвае вучань)

         7 верасня 2003года ў Полацку быў устаноўлены помнік літары ў кароткае.

Ён зроблены ў выглядзе стэлы, на яе гранях размешчаны рэльефныя выявы літары.

         Помнік можа служыць сонечным гадзіннікам.Пры яго адкрыцці, што адбывалася падчас святкавання Дня беларускага пісьменства, гаварылася пра ўнікальнасць літары ў, сцвярджалася, што такой літары няма ў алфавітах свету, распавядалася пра непаўторную меладычнасць і мяккасць гуку, пазначанага ёй.       Менавіта гэтай літары выпаў такі лёс, за што яна і была ўшанаравана помнікам удзячнымі нашчадкамі.

         Якія славутыя людзі нарадзіліся ў Полацку? (Е.Полацкая.Ф Скарына)-

фотаздымкі.

         У Мінску ёсць крама “Ў”, кнігарня “Ў” і галерэя сучаснага мастацтва “Ў”.

Жаўрук, сітаўка, мухалоў —

Хапае з ў кароткім слоў.

Без гэтай літары адной

Завые воўк ад гора,

Дадому ластаўка вясной

Не прыляціць з-за мора.

Настаўнік. Вялікі дзякуй за паведамленне! Вершаваныя радкі сапраўды ўказваюць на значнасць ў (нескладовага).

 

  1. Складанне кластара

         Выдатна, а цяпер давайце звернемся да тэмы нашых заняткаў, якая запісана на дошцы – “Правапіс у,ў”. Тэма, здавалася б, не новая, вядомая, але ў сувязі з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” маюцца некаторыя змены. Таму, каб не дапускаць памылак, пісаць граматна, акрэслім правіла правапісу у, ў на сённяшніх занятках. Для вырашэння пастаўленай задачы мы папрацуем з адным з элементаў методыкі развіцця крытычнага мыслення, гэта – “фішбоўн”, слова англійскага паходжання, магчыма, хтосьці падкажа пераклад?

Вучні:

         Рыбная костка.

Настаўнік:

         Гэта сапраўды так, перад вамі сапраўдная рыбная костка.

         Пачнём з галавы рыбы, якая адлюстроўвае тэму заняткаў. Давайце ўспомнім, які з гэтых гукаў з’яўляецца зычным, які галосны?

Вучні:

Гук [у] – галосны, гук [ў] – зычны.

Настаўнік:

         Сапраўды гэта так. Настала пара акрэсліць асноўныя моманты правіла, але дапамагаць у гэтым будзеце вы. (праца ў групе) У вас на стале сказы, якія будуць адлюстроўваць пэўны пункт правіла, які я буду называць, ваша задача – падабраць адпаведны сказ і прыкрапіць на дошцы. У дапамогу вам падручнікі.

 

Сказы вучням (на правапіс ў)

  1. Нарада ўрачоў прайшла ў Гродна.
  2. Спартыўная пляцоўка гатова да старту.
  3. Чытаў і пісаў старанна, але думаў пра сваё.
  4. Бацькоўская любоў часта бывае сляпой.
  5. Сапраўдныя хлопцы-ўмельцы вучацца ў 8 класе.

 

  1. Пасля галосных у пачатку сказа
  2. У сярэдзіне слова пасля галосных
  3. Пры чаргаванні [л] з [ў]
  4. Пры чаргаванні [в ] з [ў]
  5. Пасля злучка ці двукосся, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосную літару

 

(на правапіс у)

  1. У гэты дзень усё было асаблівым, у душы цвілі рамонкі.
  2. Галіна Уладзіміраўна – выдатны педагог.
  3. Радыус акружнасці мне вызначыць так і не ўдалося.
  4. Такія унты я і сама насіла б з задавальненнем.
  5. Падобнае ноу-хау прыжылося і ў нашай школе.

 

  1. У пачатку сказа, пасля знакаў прыпынку
  2. У пачатку уласных назваў
  3. У запазычаных словах на –ус, -ум
  4. У словах з націскным У
  5. На канцы запазычаных слоў не пад націскам

         Настаўнік называе пункт правіла на правапіс ў, вучні падбіраюць да названага пункта адпаведны сказ, затым у тым жа парадку і на правапіс у. Правіла і сказ да яго размяшчаюцца на рэбрах рыбы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Настаўнік:

– Наша рыбная костка, мне так здаецца, стала выглядаць прыгажэй. Застаўся маленькі хвосцік, які ў нашай сістэме адыгрывае важную ролю, на ім мы запішам ключавыя словы, тое, што ж неабходна, каб зрабіць правільны выбар і граматна напісаць слова. Давайце падумаем разам, акая асноўная думка вынікае з правіла.

Вучні:

Напэўна, для таго, каб зрабіць правільны выбар напісання, неабходна разважаць і думаць, абгрунтоўваць сваю думку.

Настаўнік:

– Сапраўды, на хвосціку рыбкі можна запісаць “думай, разважай”.

 

         А зараз давайце праверым, наколькі добра вам вядомы сакрэты правапісу у (складовага) і ў (нескладовага). Вашай увазе прапаноўваюцца сцвярджэнні, якія могуць быць правільнымі ці памылковымі. Калі вы згодны са сказаным, стаўце лічбу “1”, калі не – “0”.

 

Лічбавы дыктант

  1. Літара у (складовае) абазначае галосны гук. (1)
  2. Літара у (складовае) пішацца ў пачатку сказа, пасля знакаў прыпынку і пасля зычных. (1)
  3. У пачатку ўласных назваў пішацца ў (нескладовае). (0)
  4. Літара ў (нескладовае) не пішацца пасля галосных у пачатку слова і ў сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі. (0)
  5. На канцы запазычаных слоў пасля галосных ненаціскное у (складовае) не скарачаецца. (1)
  6. Пры пераносе слова з ў (нескладовым) можна ў (нескладовае) аддзяляць ад папярэдняй літары і пераносіць на наступны радок. (0)
  7. У запазычаных словах, якія заканчваюцца на –ум, -ус, і вытворных ад іх пішацца у (складовае). (1)
  8. Літара ў (нескладовае) пішацца пасля злучка ці двукосся (якое не з’яўляецца знакам прыпынку), калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны. (1)

Адказ: 11001011 (запісаны на дошцы)

 

  1. Фізкультхвілінка.

Настаўнік спытае – трэба ўстаць.

Калі дазволіць сесці – сядзь.

Адказаць хочаш – не шумі,

А руку акуратна падымі.

 

  1. Самастойная работа. Аджзін працуе каля дошкі, правяраюць напісанае

Зіма

         Прыгожы ст(у/ў)дзеньскі дзянёк. Цёплы, сонечны, сапра(у/ў)ды святочна - (у/ў)рачысты. (У/Ў) полі, (у/ў) лесе - (у/ў) сюды снег. До(у/ў)га мы бл(у/ў)каем (у/ў) ма(у/ў)клівым бялюткім царстве. Ад захаплення хочацца крычаць (у/ў) рачыстае “(у/ў)ра”.

 

  1. Лексічная работа

         Знайсці і запісаць да рускіх слоў беларускія адпаведнікі, растлумачыць правапіс беларускіх слоў

 

Открытка            рыдлёўка;

лопата                 шпакоўня;

       скворечник        паштоўка

 

  1. Разгадаць крыжаванку, растлумачыць правапіс ў: на дошцы

1.Чалавек, які вучыць дзяцей (настаўнік)

2.Драўляная хатка для шпака (шпакоўня)

3.Птушка, якая робіць гнёзды пад стрэхамі (ластаўка)

4.Чалавек, які займаецца паляваннем (паляўнічы)

5.Другі дзень тыдня (аўторак)

 

  1. Хвілінка кемлівасці.

         Чараўніца – шкодніца памылкова разбурыла верш з шасці радкоў. Складзіце яго, калі ласка, успомніце назву верша і аўтара.

Адзін мароз адно ..ладае, 1

..сё гне халоднаю нагою; 3

І лес пад сіняю смугою 4

На ..сё ён р..кі накладае, 2

Засты.. , стаіць, як амярцвелы, 5

Башлык надзе..шы чысты, белы. 6 (“На рэчцы” Я. Колас)

        

         Лічу, што ў словах “ўладае”, “ўсё”, “застыў”, “надзеўшы” трэба пісаць… ( ў нескладовае ), а ў словах “Усё”, “смугою”, “рукі” - у. Абгрунтуйце свае сцвярджэнне.

         Колькі слоў у сказе?Запісаць яго, растлумачыць правапіс: Празнейкічасчовенпакінуўвостраўіпаплыўунізпарацэ (10,11,12,13)

Праз нейкі час човен пакінуў востраў і паплыў уніз па рацэ.

 

 

 

  1. Творчая работа “Вясновыя пейзажы”

- Вучням прапануецца скласці па малюнках 3 сказы, у якіх ужываюцца словы з у - ў. Вучні складаюць сказы і зачытваюць іх.

 

ІІІ. Замацаванне вывучанага. Гульня “Пазнай слова”.

         Умова: пазнай слова па яго лексічным значэнні; пры неабходнасці выкарыстоўваюцца малюнкі-падказкі, пасля тлумачэння арфаграмы словы запісваюцца ў сшыткі.

  1. Цыркавы артыст-комік (клоўн).
  2. Буйная афрыканская птушка атрада бегуноў (страус).
  3. Конны пастух у стэпах Паўночнай Амерыкі (каўбой).
  4. Пышнае сцэнічнае відовішча з

удзелам артыстаў эстрады, цырка (шоу).

  1. Адзін з самых буйных прадстаўнікоў жывёльнага свету, якія

вымерлі ў мезазойскую эру (дыназаўр).

  1. Падарожны куфэрак круглаватай формы (баул).
  2. Удзельнік палёту ў космас (касманаўт, астранаўт).
  3. Нарада ўрачоў для вызначэння характару захворвання і спосабаў яго лячэння (кансіліум).
  4. Верхняя частка адзення, якая аблягае шыю (каўнер).
  5. Перакладзіна для адкрывання і закрывання шляху (шлагбаум).

 

ІV. Тлумачэнне месца ўрока ў тэме:

         Сённяшні ўрок-пачатак тэмы “правапіс ў”.На наступных уроках мы звернем увагу на правапіс –ў- у іншамоўных словах і на выключэнні з правіла.

 

  1. Выстаўленне адзнак

         Вы ўсе сёння малайцы, актыўна працавалі.

 

VІ. Д/з §18, вывучыць правіла., практ. 55

 

VІІ.  Рэфлексія: Настаўнік. Шаноўныя сябры, мы сёння з вамі добра папрацавалі, дасягнулі значнага поспеху. Але мне хочацца прыгадаць словы мудраца, які гаварыў, што не існуе ліфта да поспеху. Да яго трэба ўздымацца па прыступках і я прапаную на прыступках поспеху ацаніць сваю працу.

 

 

свернуть

Тэма ўрока: Знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе.

Мэта ўрока: пазнаёміць вучняў з найбольш тыповымі правіламі пастаноўкі знакаў прыпынку

Задачы ўрока: засяродзіць увагу на правілах, калі коска паміж сэнсава-граматычнымі часткамі не ставіцца; выпрацоўваць уменне ствараць тэксты з уключэннем складаназлучаных сказаў; стварыць умовы для  выхавання ў вучняў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, гонару за сваю малую радзіму, захаплення ёю і павагі да яе.

Абсталяванне: карткі з заданнямі, карткі з тэставым заданнем;

Эпіграф:       Увосень віюцца кілімы туману...

                      І сцелюцца нізка дываны з лістоў.

                                                     У.Дубоўка.

Дэвіз:           Не сорамна не ведаць, а сорамна не вучыцца

                                                         Прыказка

Тып урока: урок набыцця новых ведаў      

ХОД УРОКА

І. Арганізацыйны момант

Добрай раніцы! Я вельмі рада бачыць вас у добрым настроі. Паглядзіце, калі ласка, адзін на аднаго, усміхніцеся, бо ўсмешка працягвае жыццё, дорыць дабрыню, ласку, пяшчоту, чаго так не хапае ў наш імклівы і неспакойны час.

Сённяшні ўрок мне хацелася б пачаць словамі Уладзіміра Караткевіча.

     Агонь. Часам ён бывае далёка. Але ўсё адно, ідучы па гурбах, радуйся, што бачыш яго. Няхай пакуль што далёка. З часам дойдзеш… І я табе кажу, чым болей змерзнеш, тым большае будзе шчасце працягнуць да яго рукі.

           А калі зусім замерзнеш?

           Глупства! Ідзі! Мужныя не гінуць…

           Як разумееце сэнс гэтых слоў? ( каб дайсці да мэты, чалавеку патрэбна перш за ўсё ісці). Я жадаю вам сёння на ўроку не стаяць на месцы, а рухацца наперад у паглыбленні сваіх ведаў, бо нашай Радзіме патрэбна адукаваная, крэатыўная моладзь.

  1. II. Вывучэнне новага матэрыялу.
  2. Каб добра засвоіць тэму ўрока , трэба паставіць перад сабой задачу. Задачы прапісаны на лісце ў кожнага з вас на парце. Адзначце для сябе тры, на ваш погляд, найбольш істотныя.
    • Вывучыць матэрыял па тэме падручніка.
    • Засвоіць асноўныя паняцці па тэме.
    • Пазнаёміцца з найбольш тыповымі правіламі расстаноўкі знакаў прыпынку.
    • Атрымаць добрую адзнаку на ўроку.
    • Праявіць і развіваць здольнасці
    • Пазнаць новае
    • Праявіць творчасць
    • Замацаваць папярэдні матэрыял.
    • Свой варыянт.

            Ну што ж, задачы пастаўлены, а я са свайго боку пастараюся стварыць умовы для развіцця і падтрымкі вашай творчай актыўнасці.

  1. Тлумачэнне тэмы (на кожнай парце ляжаць лісты з правілам)

           І так, першая наша вандроўка ў краіну ведаў. На вывучэнне тэмы мы часу затрацім няшмат, бо вы вывучылі яе на ўроку рускай мовы.

Прыём інсэрт. Пастаўце + насупраць тых пунктаў, якія вы ўжо ведаеце, пастаўце мінус там, дзе нечага не помніце,  а пытальнік – не зразумелі нічога.

            Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаназлучаных сказах

Коска паміж часткамі ў складаназлучаных сказах

           Коска ставіцца паміж часткамі складаназлучанага сказа, якія аб’яднаны пры дапамозе злучнікаў:

           і, ды (у значэнні “і”), дый (ды і), або (альбо), ці:

           Празвінеў званок, і неўзабаве ў клас увайшла Ніна Мікалаеўна (Я. Бяганская). [...], і [... ];

           Маці згатуе верашчаку са шкваркамі, ці сястра насмажыць вялізных бліноў. [...], ці [...];

           але, а, ды (у значэнні “але”), ж (жа), аж, аднак, затое, толькі:         Сонца ўжо зайшло, але захад усё яшчэ палаў расплаўленым золатам (Я. Бяганская). [...], але [...];

           Ліст плыў побач з лодкай, ды нечакана за кармой закруціўся вір, імкліва зацягнуў ліст у мутную глыбіню (Я. Конеў). [...], ды [...];

           паўторных злучнікаў і… і, ні… ні, то… то, не то… не то, або… або, альбо… альбо, ці… ці, ці то… ці то:

           Іне было нічога ярчэй // За сонца на родным небе, // І не было нічога смачней // Матчынага хлеба (П.  Панчанка). І [...], і [...].

           Заўвага. Паміж часткамі складаназлучанага сказа, якія звязаны злучнікамі і, ды (у значэнні “і”), або, ці, коска не ставіцца, калі:

           у складаназлучаным сказе ёсць агульны член, які адносіцца да абедзвюх частак, або агульная часціца ці пабочнае слова:

           Яшчэ ў лугах зялёная раса і раніцою вецер коціць хвалі (А.  Жыгуноў). [...] і [...];

           часткі складаназлучанага сказа з’яўляюцца безасабовымі, няпэўна-асабовымі або назыўнымі сказамі:

           Бэры і шафраны (К. Кірэенка). [...] і [...];

           Вёска і вечар… (Мікола Мятліцкі). [...] і [...];

           часткі складаназлучанага сказа маюць форму пытальных, пабуджальных ці клічных сказаў:

           Прыедзе да цябе сяброўка або мы пойдзем у кіно? [...] або [...]?           Колькі хараства і чароўнага прывабу ў сініх іх [шляхах Беларусі] далях! (Якуб Колас). [...] і [...]!;

           у другой частцы апушчаны выказнік або яго звязка, паколькі яны ёсць у першай частцы:

           Прыбраўся лес і поле ў снегавы ўбор. [...] і [...];

           Птушкі будуць прылятаць і кветкі цвісці. [...] і [...].

Кропка з коскай паміж часткамі ў складаназлучаных сказах

           Кропка з коскай ставіцца паміж часткамі складаназлучанага сказа, якія звязваюцца паміж сабой злучнікамі і, ды (у значэнні “і”), а, але, толькі, аднак і інш., калі гэтыя часткі сэнсава самастойныя, развітыя і маюць свае знакі прыпынку (або развітая і мае свае знакі прыпынку адна з частак):

           На падрыхтоўку святочнага мерапрыемства быў адведзены толькі адзін тыдзень; і арганізатары, нягледзячы на абмежаванне ў часе, справіліся з пастаўленай задачай. [...]; і [...]. 

           Дзяўчаткі, збіраючыся на каток, узялі канькі; але каток у гэты дзень не працаваў. [...]; але [...].

Працяжнік паміж часткамі ў складаназлучаных сказах

           Працяжнік ставіцца паміж часткамі складаназлучанага сказа, калі:

у другой частцы гаворыцца пра вынік у адносінах да першай:

           Акрыляецца музыкай сэрца – // і ўздымаюцца крыламі рукі (В.  Жуковіч). [...] – і [    ];

           у другой частцы гаворыцца пра нечаканае дзеянне або ў сказе перадаецца хуткая змена падзей:

           Адно імгненне – і з-пад іх ног вырываюцца воблакі шызага дыму, ахутваючы шчыльнай заслонай ланцуг (І. Навуменка). [...] – і [...];

           Апоўдні аўтобус, нарэшце, вынырнуў з густога лесу ў бязмежнае поле, залітае сонцам высокае жыта – і вось яна, яго вёсачка!(У. Гаўрыловіч). [...] – і [...].

ІІІ.Размінка: Прытча пра матылька.

  1. У адным сяле жыў вядомы майстар. Людзі прыходзілі і прыязджалі да яго з розных вёсак і гарадоў, далёкіх і блізкіх, бо ён ведаў адказ на любое пытанне. Недалёка ад яго жыў другі чалавек, які лічыў сябе таксама майстрам. Але людзі да яго не хадзілі І захапіла яго чорная зайздрасць.

           “Задам я пытанне гэтаму мудрацу, на якое ён не здолее адказаць. Злаўлю і зацісну матылька ў кулак. Спытаю яго: “Матылёк у маёй руцэ мёртвы ці жывы? Калі ён адкажа , што жывы, то сцісну кулак і пакажу ўсім, што матылёк мёртвы. А калі адкажа, што мёртвы, то раскрыю далонь, матылёк паляціць, а я пакажу ўсім, што гэты мудрэц нічога не ведае”.

           Так і зрабіў на наступны дзень. Прыйшоў у двор да мудраца – там, як заўсёды, тоўпілася шмат людзей. Ён гучна пры ўсіх заявіў:

– Майстар, калі сапраўды майстар і мудрасць твая магутная, адкажы на простае пытанне – матылёк у маёй руцэ мёртвы ці жывы?

           Той паглядзеў яму ў вочы і адказаў толькі адно:

– Усё ў тваіх руках”,

           Усё ў вашых руках. І я жадаю вам поспехаў у дальнейшай працы.

  1. IV. Зварот да эпіграфа.

                                     Увосень віюцца кілімы туману

                                     І сцелюцца нізка дываны з лістоў. (У,Дубоўка)

           Якія незразумелыя словы вам сустрэліся (настаўнік тлумачыць, што такое кілімы – шарсцяны бязворсавы дыван ручной работы, тут параўнанне) 

           Адзін з вучняў выклікаецца да дошкі, характарызуе сказ, тлумачыць знакі прыпынку паміж часткамі ў сказе.

  1. V. Давайце выразна прачытаем сказы.
  2. Бацькоўская хата, матчына песня, спеў жаваранка, клёкат буслоў, самыя пахучыя і прыгожыя лугавыя кветкі, росныя раніцы – усё гэта мая любая радзіма.
  3. Успомніш пра родныя мясціны – і сэрца напаўняецца радасцю.
  4. Жывём мы на гэтай чароўнай багатай зямлі і за штодзённымі клопатамі не заўважаем яе хараства, прывыкаем да ўсёй гэтай прыгажосці.
  5. Далёка разляцелася слава пра аграгарадок Лань і бясконцасць воднай прасторы, лясной цішыні.

Так, самае дарагое і вялікае, што мы маем, гэта наша Радзіма. Дзе б мы ні жылі, мы яе дзеці. Яна адна можа нас памірыць, з’яднаць, парадніць, напоўніць сэнсам наша існаванне. Што ад нас патрабуецца?(любіць яе) Давайце у Год малой радзімы нанова адкрыем для сябе нашу Беларусь i дудзем рабіць усё, каб нашу краiну ведаў i паважаў  увесь свет.

           Паспрабуйце знайсці “чацвёрты лішні сказ” і даказаць: чаму? Адзін вучань будуе схему на дошцы.

VІ. Фізкультхвілінка

Яшчэ зроблены адзін крок наперад у паглыбленні ведаў. Папрацавалі мы плённа, таму патрэбна адпачыць. Сядзьце роўненька, рукі пакладзіце на калені, заплюшчыце вочы, раслабцеся і  паслухайце словы:

Кожную раніцу, выцягваючыся ва ўвесь рост, успомніце: “Я – чалавек. Заўсёды гатовы ўстаць побач ці наперадзе, працягнуць руку дапамогі, лёгка нахіліцца да малога ці слабага, падставіць плечы пад груз трывог і клопатаў, павярнуцца да  тых, хто адстаў, дацягнуцца да мары, выбіраць паміж жаданнямі і магчымасцямі, пераскочыць праз стомленасць і боль, падняцца пасля няўдачы, пранесці праз усё сваё жыццё дружбу і любоў, змагацца з уласным ценем, глыбока ўздыхнуць таму, што не збылося, і ўсміхнуцца таму, што збудзецца”.

           Расплюшчыце вочы,  пацягніцеся, дакраніцеся да сонечных промняў, няхай сонейка вас абагрэе, скіньце ўвесь свой цяжар, усміхніцеся адзін другому. Я хачу, каб гэтыя словы сталі вашым дэвізам жыцця.

           А цяпер знайдзіце ў класе надпісы на невялікіх лістах пра Нясвіж ці Лань, растлумачце пра што яны вам гавораць.

VІ. Праца па групах. Адразу адчуваецца, што тэорыю ведаеце добра. Давайце паспрабуем яе выкарыстаць на практыцы.

  1. Скласці міні-тэкст пра малую радзіму, ужываючы складаназлучаныя сказы
  2. Выпісаць складаназлучаныя сказы

1) Вецер то прыціхне раптам, то зноў шалёна загудзе, засваволіць.

2) У небе гарэлі зоркі, і далёка на лесам гулі самалёты.

3) На дварэ тым часам неба ачасцілася ад хмар і зазіхацелі зоркі.

4) У хлеў праз вароты заляталі ластаўкі, са шчэбетам насіліся ў вільчыку страхі, растапырыўшы раздвоеныя хвасты.

5) Далёка на паўночным захадзе тлела палоска зары, а ў другім баку бліскалі маланкі, але без грому.

6) Ці дзяцел застукае па сасне, ці шышка пакоціцца з елкі, ці пройдзе ліс, ці заяц праскочыць па свежым сняжку.

  1. Запісаць складаназлучаныя сказы, раставіць знакі прыпынку, пабудаваць схемы

1). У сакавіку, здараецца, ноччу ідзе дождж і ў вадасцёчнай трубе грыміць як гром абвальваецца намёрзлы лёд.

2) Над Вязынкаю дождж імжэў і вербы гнуліся, як хвалі.

3) У коміне вые і стогне вецер і гэта найлепшы акампанемент для чытання.

4) Але мінаў месяц, другі    і вада спадала.

5) То ён згледзіць на дарозе цікавага жучка то з травы ўздымаецца птушка  то праляціць прыгожы матылёк.

VІІ. Выкананне тэста (узаемаправерка).

1) Вызначце складаназлучаны сказ.

а) Гэтаксама маўкліва ляжалі валуны і дваццаць тысяч гадоў назад, і ў тыя часы пасялення першах славянскіх плямёнаў.

б) У Налібоках зоркі ды месяц раптам зацягнуліся белым туманам, і з неба на зямлю лягла густая цемната.

в) Навальніцаю вецер дыхнуў над ракою і раптоўна прыціх у трывожным спакоі.

2) У якім складаназлучаным сказе паміж прэдыкатыўнымі часткамі коска не ставіцца? (Знакі прыпынку не пастаўлены)

а) Зносіць вецер сухія лісты і зіма неўзабаве пастукае ў першыя дзверы.

б) Уначы добра падмарожвала і ў лесе санная дарога яшчэ трымае.

в) Якое дзікае хараство і якая цудоўная дзівосная сіла жыцця!

3) Вызначце сказ, у якім на мяжы частак ставіцца працяжнік. (Знакі прыпынку не пастаўлены)

а) Плывуць дні і ночы ў хвалях часу і восень сунецца пад тын.

б) Давайце прагуляемся па нашых мясцінах і ў вас адразу зменіцца ўяўленне аб іх.

в) Вузенькая кладка на палявой рачулцы і нам на гэтай кладцы ніяк не размінуцца.

4) Вызначце сказ з пунктуацыйнай памылкай.

а) Дзесьці блізка крычаць кулікі і рака ўскіпае ад хвалі.

б) На ніве чутка дрэмле колас – і ліст на дрэве не дрыжыць.

в) Ён лёгка павёў левай рукой – і палілася песня.

5) Вызначце сказ, у якім паміж прэдыкатыўнымі часткамі ставіцца кропка з коскай. (Знакі прыпынку не пастаўлены)

а) Край неба наліўся зарою і сонца ўстала агнём прамяністым палі і лясы прывітала.

б) З далёкага цяплыньскага павета пакінуўшы ржавець зараны плуг спатнелае расхрыстанае лета прайшло і луг ад конікаў аглух.

в) Залаты колер ужаваўся на працягу ўсяго перыяду існавання гарадскіх гербаў і ў большасці выпадкаў ён звязаны з уладальніцкім радзівілаўскім гербам.

6) Вызначце сэнсавыя адносіны паміж прэдыкатыўнымі часткамі ў складаназлучаным сказе.

У жнівеньскі дзень зранку вуліца дрэмле, затое поле поўніцца жыццём.

а) супраціўныя;                                                 

б) размеркавальныя;

в) спалучальныя.

7) У якім складаназлучаным сказе паміж прэдыкатыўнымі часткамі коска не ставіцца? (Знакі прыпынку не пастаўлены)

а) Радасць абавязкова прыйдзе з гэтай песняй і ты можа спазнаеш тады і трывогу і шкадаванне і журбу.

б) І вырастае радасць і Млечны Шлях сплывае ў вечнасць і ляцяць сваёй млечнай дарогай над вясновай зямлёй журавы.

в) Зрэдку падавалі голас дзяцел або жаўна ды над вершалінамі старых тоўстых сосен кружыліся чароды варон.

8) Вызначце сказ, у якім на мяжы частак ставіцца працяжнік. (Знакі прыпынку не пастаўлены)

а) Сакавітая зеляніна травы і блакітная бель ракі.

б) Апошні перавал і ўнізе вялізнаю дугою рассыпаліся тысячы агнёў.

в) Дзе і як ні жыў бы чалавек а памяць першых сцежак назаўсёды застанецца ў сэрцы.

9) Вызначце сказ з пунктуацыйнай памылкай.

а) Недзе далёка-далёка паблісквала мокрае вясло і чарнела хісткая рысачка чоўна.

б) Дождж ідзе, і на сэрцы маркона, і душы не хапае спакою.

в) Пара б і вучыцца, дык школы няма і панскія школы не вучаць дарма.

VІІІ. Дамашняе заданне

ІХ. Рэфлексія. Давайце яшчэ раз звернемся да задач нашага ўрока. Як вы лічыце, ці справіліся мы з імі?

            Неабходна прыкрапіць зялёны лісток тым, хто можа сказаць, што зразумеў тэму і можа дапамагчы сябру.

            Жоўты лісток тым, у каго былі цяжкасці пры выкананні заданняў? (не хвалюйцеся, у нас яшчэ ёсць час адпрацаваць гэту тэму на наступных занятках)

            Чырвоны лісток выбірае той, хто тэму не зразумеў наогул. Але перш, чым вешаць лісток на дрэва, вы напішыце складаназлучаныя сказы, у якіх выразіце любоў да Радзімы. Я пазней пачытаю і зраблю вынік, наколькі вы зразумелі тэму.

            Дарогай ведаў вы будзеце ісці ўсё жыццё. Частку гэтай дарогі мы прайшлі ўпэўнена і цвёрда.

            Тое, што я хацела вам даць на ўроку, падобна да цудоўнай яблыні, якая таемна шапаціць лісцем у спякоту. Тое, што я пры гэтым ведаю, усяго толькі галінка ад яблыні. Тое, што я паспела вам сказаць, усяго толькі яблык ад гэтай галінкі. Тое, што засталося ў вас, усяго толькі зярняткі. Але і з гэтых зярнятак вырасце цудоўная яблыня, якая будзе шапацець лісцем у спякоту. Жадаю поспехаў!

 

 

 

 

свернуть